«Засядзеўся» ў браўзеры
Для працоўных камп'ютараў, дзе нельга ставіць праграмы. Трымайце ўкладку адкрытай: кожныя 20 хвілін будзе паўза на паўхвіліны, адно кароткае практыкаванне і погляд удалечыню.
Наступны перапынак праз
20:00
Не закрывайце ўкладку. У фонавых укладках браўзер можа прытрымліваць таймеры, таму перапынак часам прыйдзе на некалькі секунд пазней.
Налады захоўваюцца толькі ў гэтым браўзеры.
Чаго не ўмее версія ў браўзеры: яна не бачыць званкоў і рэжыму на ўвесь экран і не ведае, што вы адышлі. Перад званком пастаўце яе на паўзу. Праграма для камп'ютара робіць усё гэта сама.
Чаму гэта працуе
За экранам мы міргаем у два-тры разы радзей, і палова мірганняў няпоўныя: вока сохне. Мышца, якая трымае фокус зблізку, гадзінамі не адпачывае. Напаміны глядзець удалечыню памяншаюць пячэнне і стомленасць вачэй.
Мышцы перадплечча працуюць без адпачынку, запясце часта сагнута. Паўзы кожныя 20 хвілін памяншаюць дыскамфорт у руках. Сувязь камп'ютара з тунэльным сіндромам не даказана, таму мы не абяцаем яго прадухіліць.
Калі да лекара: калі вочы баляць, чырванеюць, двоіцца або зрок пагоршыўся.